Чырвоныя зарнiцы, 2 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19

Рыгор упэўнены, што не; Рыгор задаволены жончыным укладам у агульную скарбніцу карыснай працы...
Завод і лазарэт.
Арганізацыя сіл.
Упартая, сіетэматычная праца.
Змаганне з вайною.
I цікавае, сімптаматычнае лета назадзе.
Яно пражыта для другіх.
— I для сябе?
— Наша шчасце залежыць ад агульнага.
Ліба пераконана ў гэтым не слабей Рыгора. Як і ён, яна не заўважыла, калі светлыя доўгія дні сціснуліся ў вузкія палоскі сямігадзінных прамежкаў.
Як і ён, яна загубіла пахаладаўшае сонца ў цягучых асенніх хмарах, у праліўных дажджах.
Цёплыя дні ліпеня і спакойная ўмеранасць жніўня рассыпаліся ў руплівай бегатні Рыгора з дома на завод, з завода ў харчоўку, адтуль назад, а вечарам — упярэмежку — то на сходы, то ў партыйны камітэт, то на тайныя яўкі.
Ліба — нязменна і роўна — з дома ў лазарэт, з лазарэта дамоў.
Трапунковыя стрэчы... Мігатня, як на экране...
Людзі і час...
Машыны...
I лістапад на двары...
Няўжо лістапад?
Адным днём разбуджаны сірэнамі заводаў Рыгор паглядзеў на каляндар:
Так — другое лістапада.
— Цікава, што адбылося ўчора ў Думе? Але Ліба нешта ўзмоцнена сапе.
— Ліба?
Крохкае даткненне рукі засталося без адказу. На пачырвоненым ілбе адбіўся Рыгораў пацалунак.
— Рыгор?
— Ты хворая?
— Я ўся гару.
— Бачу, мілая. Я пазаву доктара.
— Не клапаціся, прашу, і ідзі на працу.
— На працу? Бязжаласная, ці ж я магу цябе пакінуць?
Растрывожаны Рыгор хутка бег да доктара. Ці застане яго ў лазарэце? I чаму, канечна, ардзінатара? Ну, Лібіна ж хаценне — свята. Яно заставіла прывезці ардзінатара на кватэру.
— Што з ёй?
— Уся ў агні. Ардзінатар супакоіў абаіх.
— Я вас чакаю, Ліба Шлёмаўна.
Лібіна ўхмылка асвяціла Рыгораў твар і, здавалася, пакой.
— Няўжо сумею хутка падняцца? Не верыцца, доктар...
I, перамяніўшы тэму, запытала:
— А як мае хворыя, доктар?
— Чакаюць вас і канца вайны... Прыходзьце, сястра...
Доктар паглядзеў на Рыгора.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19