Чырвоныя зарнiцы, 2 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19

— Мілюкоў у Думе ўчарашняй прамовай нарабіў многа шуму,— сказаў ён.
— Доктар яе чытаў? — запытаў Рыгор.
— Маю сёння паслухаць.
— Нават?
— Папраўляйцеся, сястра...
Калі ардзінатар павярнуў да выйсця, пачуўся стук у дзверы.
Рыгор адчыніў і ўгледзеў перад сабою Анікея.
— Прашу. Пазнайцеся: ардзінатар лазарэта!.. Анікей Кузін!
— Ліба Шлёмаўна ў пасцелі?
— Вы мяне не турбуйце... Здараецца...
— Так, яна падкачала... Ды не забывайце прымаць прапісаную мікстуру...
— Дзякую, доктар...
— Вы чулі пра ўчарашняе? — запытаў ардзінатар Анікея.
— А хто не чуў?
— Падзеі шпарка развіваюцца...
Ардзінатар закончыў сказ па-за дзвярыма пакоя.
Ён не паспеў зыйсці з усходаў, як Анікей задаволена разгарнуў перад Рыгорам перапісаную на машынцы партыйную адозву.
Ліба настарожана слухала пачатае ўслед за гэтым чытанне.
— Значыць, будзе па-загаворанаму?
Рыгор лісліва паглядзеў на Лібу, чакаючы яе адказу.
— Добра.
I хоць у Лібіным слове нельга было абмацаць жаданай Рыгору цвёрдасці, ён адплаціў ёй за адказ пацалункам.
— Я папрашу гаспадыню, няхай яна табе згатуе... Ліба памкнулася пераняць Рыгораў намер, але да
яе ўжо неслася гутарка гаспадыні.
— Добра, Рыгор Міхасевіч, добра. Не клапацецеся, будзьце спакойлівы...
«Навошта яму турбаваць чалавека», занедаволілася Ліба і дэманстрацыйна паднялася з пасцелі.
Яна не чакала, што Рыгор вернецца ў пакой, і накіравала да акна.
Рэдкі ў лістападзе сокечны дзень раптам затуліўся чорным валем, калі да Лібы данесліся нечаканыя словы Рыгора:
— Ты ўстала?
Яна пугліва азірнулася назад.
— Я адчуваю сябе ў сілах падняцца. Абвіўшая яе стан Рыгорава рука дазволіла яму
ўсумніцца ў Лібіных словах.
— Усё ж, я раджу табе паляжаць сённяшні дзень. У цябе не прайшоў жар... Гаспадыня табе згатуе, што скажаш...
— Навошта было турбаваць чалавека?
— Не будзь каразлівай... Лажыся.
Рыгор пачакаў, пакуль Ліба выпаўніла яго просьбу, і сам далікатна апрануў яе да шыі.
— Ты спознішся на працуі
— Бягу! Бывай, мілая...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19