Чырвоныя зарнiцы, 2 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19

Ліба адказала на гэта невыразнаю ўхмылкаю на стомленым твары і спакойліва пайшла ў абход палаты.
Яна радасна сустрэла першыя прывітанні ад паздаравеўшых за апошнія дні хворых. Але не паспела выказаць ім свайго спачування, як з суседняй палаты накіраваў да яе якісьці чалавек.
— Здаецца, вы жонка Рыгора Нязвычнага? — праказаў ён, падышоўшы да Лібы.
— Так... А вы?
Лібе не трэба было чакаць яго адказу,— яна ўспомніла Камара і першаю прывіталася з ім.
— Як добра, што я вас сустрэў,— нервова ды рассеяна праказаў той.
— У чым справа?
— Вунь...
Камар абярнуўся да палаты, з якое падышоў да Лібы:
— Прывезлі з фронту раненага ў голаў Артура Цвібеля.
— Артура Цвібеля?!
— Рыгор яго ведае... Ён працуе?
— Пайшоў.
— Давайце пазвонім яму на завод... Ранены наўрад ці выжыве да заўтрага...
Ліба порстка сарвалася з месца і пайшла з палаты. За ёю спяшыў Камар, а следам ляцелі зацяжныя глухія стогны Артура.
— Ліба Шлёмаўна, вам пара канчаць працу,— перабіў Камара ардзінатар, выходзячы з канторы.
— Дзякую, доктар, я зараз... Там тэлефон вольны?
— Напэўна.
Яны да таго старанна шукалі патрэбнага нумара тэлефона, што зусім не заўважылі на кінутага фельчарам запытання, ні адказу на яго зазірнуўшага ў кантору Рыгора.
Трэба было гучна выказаць Лібіна імя, каб яны адвярнуліся ад тэлефоннай кніжкі і нечакана для сябе ўгледзелі Рыгора.
— Рыго-ар? — схамянуўшыся, эапытала Ліба і выпусціла правую палавіну кніжкі...
— Ах, Ліба!.. Я ж цябе прасіў!.. Забылася?..
3 Камаровых рук выпала кніжка і моцна бразнула разлітай чарнільніцаю.
— Выбачайце! — павярнуўся ён да фельчара, які нездаволена мармытаў па адрасе Камара.
— Залілі ўвесь стол,— як неасцярожліва! — узнятым тонам праказаў фельчар.
Яго не слухалі: Камар лічыў дастатковым аднаго слова, каб выкупіць віну за пралітае чарніла, а Ліба зусім не зважала на інцыдэнт. Яна няўверана, вінаватаю глядзела Рыгору ў вочы і не ведала, што яму адказаць.
Гэта яе згубленасць заставіла Рыгора перамяніць здзіўленую міну на ласкавы выраз твару, а далейшую гутарку — на пантамімны паказ Лібінай цыдулькі.
— Даруй, ведаю гэта,— адпіхнула яна Рыгораву руку.— Зараз не да гэтага: мы вось прыбеглі ў кантору, каб выклікаць цябе з завода. Сёння зранку прывезлі ў лазарэт напаўжывога Артура Цвібеля...
— Артура?!
Рыгор падаўся тулавам да Лібы і раптам наноў выпрастаўся, калі Камар хапіў яго за руку.
— Давай паспяшымо наверх... Хутка скончыцца тэрмін наведав.
— Сапраўды, Артур? — перапытаў усхвалявана Рыгор.
Ш Ліба, ні Камар не паспелі пацвердзіць паведамлення — іх звала прыбегшая сястра падняцца ў палату да раненага.
— Ранены вас настойна просіць да сябе...
Рыгор першым пабег па стромых усходах, пакінуўшы далёка пазадзе і Камара і Лібу.
Ён ужо набліжаўся да абстулленай лазарэтным персаналам койкі, калі ў яго ваччу мільганулі плаўныя, спакойныя ўзмахі ардзінатарскіх рук, а ў вушах прашапацела зацяжнае:


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19