Чырвоныя зарнiцы, 2 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19

— Га-а-то-а-ва-а!
Гэта спыніла Рыгора ў трох вровах ад памёршага Артура.
Тут яго нагналі Камар і Ліба.
— Сто-ой-це-э! — спавойліва, мэрам бы баючыся нарушыць урачыстасць Артуравага пераходу ў небыццё, правазаў Рыгор.
Камар застыў у здзіўлена-роспачнай позе, гледзячы ашклянелымі вачыма ўсцяж вузкага прагалу між койкамі; з Лібінага ваччу выхілястымі рагамі ацякалі буйныя   слязіны.
Сястра і фельчар, абое маладыя, з несышоўшаю ўхмылкаю са свежых твараў, увіхаліся каля пасінеўшага твару нябожчыка.
На суседніх койках хворыя ўталоплена сачылі за кожным рухам усё яшчэ не выйшаўшага з палаты ардзінатара.
Яшчэ цішэй, калі можна ацішыць цішу, зрабілася ў палаце лазарэта, калі з дзвярэй увайшло пара служыцеляў з белымі насілкамі...
Іх уваход раптам сарваў з месца Рыгора і Камара, якія ў пярэймах апынуліся каля нябожчыка і адзін за другім палажылі на яго халодным ілбе два гарачыя пацалункі...
Следам асцярожлівы тупат служыцеляў, што выносілі Артура з палаты, патануў у з'яднаным развітальным уздыху сотні раненых.
Вырваўшыся з белых сцен палаты, ён зліўся ва ўваходных дзвярах лазарэта з зычлівым роспачным плачам Артуравай жонкі.
Маладзіца разнятымі рукамі перагарадзіла служыцелям дарогу, галосячы:
— Мой мілы, Арту-у-р, мой, дарагі-ы... Я ж чакала цябе ў госці-ы, як сонца ўвосень, як...
Яе плач ды прычытанні чуліся далёка па-за будынкамі лазарэта, зліваючыся з вострым затоеным жалем у Рыгоравым, Камаровым ды Лібіным нутры.
— Гэта нумар кватэры пятнаццаць?
Той, што пільна ўглядаўся ў шэрую клямку над дзвярыма, адвярнуўся ад пытаўшага.
— Або разбярэш!
— Пазванеце...
— Я ўжо хацеў, але не абмацаць званка...
— Дазвольце-э толькі...
Падышоўшы каўзануў рукою па правым вушаку:
— Няўжо жывуць без званка?
— А то ж непраменна ё'н кожнаму? Падышоўшы зацікаўлена лаглядзеў на суседа і запытаў:
— А вы ж да каго?
— Да Рыгора Нязвычнага. Ды ці тут ён?
— Да Рыгора?! Мы як згаварыліся. Знадворны выгляд востра адрозніваў абодвух, што
вожнага цішком інтрыгавала.
— Трэба стукаць! — парадзіў той, што прыйшоў першым.
Але яго рада не дачакалася ажыццяўлення. Знянацку стукнула зашчапка дзвярэй, і на парозе адзначыўся чырвоны крыж на белым фоне грудзей.
— Вам каго?
— Рыгора Нязвычнага!! — пачуўся падвойны адказ на запытанне.
— Калі ласка!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19