Чырвоныя зарнiцы, 2 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19

— Ён бывае ад шостай! — адказаў лахматы хлапчук, не адгінаючыся ад стала.
— А сёння будзе?
Запытанне Рыгора паказалася яму наіўным, і лахматы хлапчук адказаў:
— Дзядзька Бронісь бывае кожны дзень.
Калі Рыгор павярнуўся ад стала, за ім пагнаўся невыразны сказ хлапчука.
— Пасядзеце крыху, можа, дзядзька Бронісь наведае і зараз.
Рыгор прыпыніўся. У гэты момант адчыненыя дзверы ўпусцілі ў канцылярыю кароценькага чалавека.
— Каго я бачу! — выгукнуў ён.
— Прыйшоў наведаць вас, а калі патрэбна — чым-небудзь дапамагчы вам у вашай працы.
— Як дачасна!
Бронісь увесь ззяў ад радасці, мэрам яму прынеслі нечаканы гасцінец.
— Што вы прывезлі добрага з Мінска? Што чуваць там? Калі вы вярнуліся ў Пецярбург? Дзе ўладзіліся на лрацу? — сьтпаў ён запытаннямі.
Рыгор не паспяваў адказваць, тым болей што Броніся хутка абкружылі дзядзькі, якія наперабой, кожны са сваімі скаргамі ды просьбамі, намагаліся іх выслухаць.
У канцылярыі падняўся гоман, які гразіў канчаткова памяшаць Бронісевай з Рыгорам гутарцы. Гэта вымусіла іх перайсці ў суседні пакой.
— Я задыхаюся ад працы,— перайшоў да скаргі Бронісь,— а падмогі ніадкуль. Як і раней — адзін... Людзям свае інтарэсы даражэй за ўсё. Толькі я... ведаеце, я... мая ўжо вада... ніяк не магу спакойным заставацца, калі бачу гэткае гора людзей... А маю ж таксама і сям'ю, і хатнія клопаты... Дык, падумаўшы, хто ж будзе працаваць для агульнай справы, калі мы ўсе зашыемся ў сваё прыватнае жыццё. Вельмі добра, што вы прыехалі... я зараз не адстану ад вас, пакуль вы не запражэцеся ў камітэцкую працу... Цяпер жа, я забыў сказаць, у нас і гароды свае... Го, як бы можна было разгарнуць працу, каб гэта былі людзі... Толькі ўсё ўрыўкамі, з наскоку...
Кароценькі чалавек клапатліва бегаў па пакоі, зазіраючы Рыгору ў твар і чакаючы ад яго адказу на плойму закранутых пытанняў.
Але толькі Рыгор пачынаў гутарку, як Бронісь знаходзіў новую зарадку слоў і перабіваў Рыгора на паўсказе.
Гэта цягнулася каля гадзіны і, напэўна, цягнулася б яшчэ столькі, каб раптам сярод іх не апынуўся лахматы хлапчук.
— Дзядзька Бронісь, там прыйшлі да вас з тацянінскага камітэта.
Кароценькі чалавек мэрам бы збянтэжыўся, крыху моўчкі пастаяў, пасля порстка кінуўся да дзвя_рэй.
Ужо адна яго нага была на калідоры, калі ён зноў вярнуўся ў пакой і загутарыў да Рыгора:
— Папрашу вас зайсці вечарам. А то пакуль я адпушчу прадстаўніка тацянінскага камітэта, не будзе часу пагутарыць... Я вельмі рад, што вы прыехалі... Хоць маласць пасобіце мне ў працы...
Кароценькі чалавек працягнуў Рыгору руку, нізка схінуўся і выйшаў з пакоя.
Рыгор выйшаў следам за ім. Павярнуўшы да выйсця з камітэта, ён нечакана зноў быў спынены Бронісем, які, трымаючыся за ручку канцылярскіх дзвярэй, скарамоўна гукаў:
— Дык я вас чакаю, абавязкова!.. Адну хвілінку, я забыў паведаміць вас. Можа, не памятаеце, як вы пасылалі да мяне аднаго старога латыша? Месяц таму пахавалі яго на камітэцкія сродкі... Ад'е!.. Бывайце!.. Чакаю!
Адначасова стукнула двое дзвярэй, і Рыгор уподбежкі панёсся па сходах да нізу.
Хоць Рыгор нічога не адказаў на настойную просьбу Броніся прыйсці вечарам у камітэт, усё ж не думаў занядбаць яго просьбу. «Ласне, што-кольвечы раптоўнае паперашкодзіць гэтаму», рашыў ён, «тады прыйдзецца адлажыць».
— Якое бязлюддзе, аднак! — праказаў ён, выхоцзячы на вуліцу.
I толькі паспеў засуцэліць выказаную думку, як пачуў:
— Рыгор Міхасевіч?
Кульгаючы, з палкаю ў левай руцэ, да яго падышла маладая жанчына.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19